Рэй Брэдбери - Яго пумпернiкель (на белорусском языке). Страница 2

- Паглядзiм, - сказаў ён, пакуль жонка адчыняла шкляныя дзверы, за якiмi прытаiўся дом, поўны цiшынi i цёплай пустаты. - Паглядзiм. Што мы яшчэ пелi? "Вяслуй, вяслуй".

Ранiцай ён спускаўся па сходках у залу i на хвiлiну затрымаўся ад яркiх, моцных сонечных промняў. Твар яго быў паголены, зубы - пачышчаны. Святло напоўнiла кожны пакой. Ён паглядзеў на стол, ля якога завiхалася жонка. Упэўнена, не спяшаючыся, яна наразала тонкiмi лустачкамi яго пумпернiкель.

Ён прысеў да стала, асветленага промнямi сонца, i ўзяў газету.

Яна дастала лустачку хлеба i пацалавала мужа ў шчаку. Ён прывычна паляпаў яе па руцэ.

- Табе адзiн кавалачак цi два, мiлы? - спыталася яна пяшчотна.

- Два, бадай, - адказаў ён.